Знайсці
20.04.2017 / 20:56РусŁacБел

Ядзернае паліва для першага рэактара БелАЭС прывязуць у канцы 2018 года

Ядзернае паліва для рэактара першага энергаблока БелАЭС паступіць у Беларусь у канцы 2018 года. Яго загрузка ў рэактар будзе ажыццёўленая ў I квартале 2019 года, паведаміў сёння журналістам галоўны інжынер РУП «Беларуская АЭС» Анатоль Бондар.

«Па папярэдніх разліках, загрузка паліва ў актыўную зону на першым энергаблоку адбудзецца ў першым квартале 2019 года. Гэты працэс займае прыблізна 10-15 дзён. Само паліва павінна быць дастаўленае на пляцоўку ў канцы 2018 года», — цытуе Бондара БЕЛТА.

Па словах спецыяліста, на першы энергаблок ужо паступіла ўсё асноўнае абсталяванне, цяпер вядзецца яго мантаж. Адна з ключавых падзей — зварка галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода. Да гэтай аперацыі плануецца прыступіць у маі гэтага года.

У цэлым на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС працуюць каля 5 тысяч чалавек будаўніча-мантажнага персаналу. Па інфармацыі Анатоля Бондара, удзельнічаць у запуску першага энергаблока будуць спецыялісты з адпаведным досведам запуску на атамных электрастанцыях у іншых краінах.

Як заявіў журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, АЭС будуецца перш за ўсё для задавальнення ўласных патрэб у электраэнергіі. «Пасля запуску двух энергаблокаў АЭС закрые крыху больш за 30% патрэбы краіны», — паведаміў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930