Знайсці
20.04.2017 / 18:2125РусŁacБел

Без гарэлкі, але з картай БНР — Naviband прэзентавалі сваю прома-прадукцыю для «Еўрабачання» ФОТЫ

Гурт Naviband, які сёлета будзе прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні», прэзентаваў прома-прадукцыю, з якой будуць знаёміць дэлегацыю, журналістаў і ўсіх ахвотных.

Аўтарам прома выступіў піяр-менеджэр Сяргей Андрыянаў, афармленнем займалася дызайнерка Марына Ліс. 

Менавіта так будзе выглядаць прэзентацыйны буклет гурту:

Пераклад песні «Гісторыя майго жыцця» на англійскую мову.

Такім чынам гурт вырашыў адзначыць важныя падзеі гісторыі Беларусі. Сярод іншага вылучанае абвяшчэнне БНР.

Акрамя гэтага, Naviband падрыхтавалі 100 метраў стужак і 700 значкаў з нацыянальным арнаментам, якія будуць раздавацца ў Кіеве.

Такім чынам Naviband хочуць як мага больш распавесці пра беларускую культуру і мову.

Сам гурт сваё рашэнне аб менавіта такім буклеце каментуе так: «Карту станаўлення беларускай дзяржаўнасці рабілі спецыяльна для таго, каб падкрэсліць у прамым сэнсе для Еўропы наша становішча на карце Еўропы. Мы еўрапейская нацыя са сваёй культурай і гісторыяй».

Нагадаем, у 2013 годзе тагачасная прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» Алена Ланская ў якасці прома-прадукцыі прэзентавала 1000 бутэлек гарэлкі і настойкі са сваёй выявай. Тады гісторыя скончылася на мяжы: фуру з алкаголем развярнулі, бо арганізатары павінны былі заплаціць мытныя пошліны. Яшчэ раней, у 2010 годзе, гурт «3+2» вёз на конкурс больш за 100 кг зефіру — яго, у адрозненне ад алкаголю, праз мяжу прапусцілі. 

Як вам прома-прадукцыя Naviband? Што б вы дадалі? Абмяркоўвайце!

Мікіта Недаверкаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера