Знайсці
20.04.2017 / 14:176РусŁacБел

Фізікі стварылі рэчыва з адмоўнай масай

 Навукоўцы з Вашынгтонскага дзяржаўнага ўніверсітэта стварылі вадкасць з адмоўнай масай, паведамляе сайт гэтай навучальнай установы.

Гэта адкрыццё дапаможа растлумачыць, як функцыянуюць чорныя дзіры, а таксама знайсці адказы на іншыя загадкі космасу. Фізікі паведамілі, што гэта рэчыва, у адрозненне ад іншых вядомых фізічных аб’ектаў, паскараецца ў адваротным кірунку ад штуршка.

Усім яшчэ са школы вядомы другі закон Ньютана: сіла, якая ўздзейнічае, роўная памнажэнню масы на паскарэнне. У звычайным жыцці мы кожны дзень бачым дзеянне гэтага закону: калі штурхнуць нейкі прадмет — ён будзе рухацца ў кірунку штуршка. Але гэта справядліва толькі для звычайных аб’ектаў з «нармальнай» масай. Прадметы з адмоўнай масай будуць рухацца ў іншым кірунку.

Для таго, каб стварыць такое рэчыва, навукоўцы Вашынгтонскага дзяржаўнага ўніверсітэта астудзілі некалькі атамаў рубідыю да тэмпературы, блізкай да абсалютнага нуля, стварыўшы кандэнсат Бозэ-Эйнштэйна, у якім часціцы могуць паводзіць сябе як хвалі. У гэтым стане атамы пачынаюць аб’ядноўвацца ў вялікія групы, і такія групы паводзяць сябе як адзін атам.

Каб прымусіць атамы рубідыю паводзіць сябе як рэчыва з адмоўнай масай, навукоўцы скіравалі на іх лазеры. Параўнаўшы разліковыя дадзеныя з эксперыментальнымі, навукоўцы прыйшлі да высновы, што па меншай меры некаторыя з атамаў пачалі паскарацца ў адваротным кірунку — праўда, гэта працягвалася кароткі час.

Гэты эксперымент дае навукоўцам новы інструмент для вывучэння іншых феноменаў астрафізікі, такіх як нейтронныя зоркі, чорныя дзіры і чорная матэрыя.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930