Знайсці
20.04.2017 / 11:172РусŁacБел

П'яны кіроўца ўцякаў ад ДАІ і збіў жанчыну, яна памерла

Каля 5 раніцы 20 красавіка на вуліцы Магістральнай у Гродна адбылося ДТЗ.

Мужчына, кіруючы аўтамабілем «Мазда», не выканаў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ спыніцца і паспрабаваў уцячы.

«Парушальнік стаў з’язджаць па праспекце Касманаўтаў у бок вуліцы Кірава. На пуцеправодзе праспекта і вуліцы Будзёнага кіроўца дапусціў бакавы занос і заехаў на тратуар, дзе збіў жанчыну. У выніку наезду жанчына 1971 года нараджэння атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне. Дактары змагаліся за яе жыццё, але жанчына памерла», — паведамляе прэс-служба ДАІ Гродна.

Па папярэдняй інфармацыі, кіроўцам аказаўся раней судзімы за хуліганства 30-гадовы мужчына, які ніколі не атрымліваў пасведчання кіроўцы. Медыцынскі агляд выявіў, што мужчына п’яны. Утрыманне алкаголю больш чым у 6 разоў перавышала дапушчальныя межы.

У цяперашні час на месцы ДТЗ праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930