Знайсці
20.04.2017 / 11:037РусŁacБел

Затрыманы ўласнік аднаго з самых дарагіх аўтамабіляў у гісторыі Беларусі

Беларускія праваахоўнікі нядаўна затрымалі старшыню рады дырэктараў холдынгу Yaraw Эрнэста Аляксеева.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла ў сваім фэйсбуку, што Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Эрнэста Аляксеева. Справа заведзеная генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па ч. 2 арт. 216 (Прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Падазраваны затрыманы. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

Tut.by паведамляе, што кампанія Yaraw выйшла з вядомай групы «Яравіт», заснаванай Андрэем Біруковым і яго партнёрамі. Кампанія з 1997 года працавала на рынку Туркменістана. За мінулы час «Yaraw» стаў буйным пастаўшчыком грузавой, пасажырскай і спецтэхнікі МАЗа, «Амкадора», ГАЗа, КрАЗа ды іншых марак у Сярэднюю Азію.

Па словах крыніц Tut.by у Туркменістане, раней Аляксееў «быў адзіным правайдарам беларускіх інтарэсаў» у гэтай краіне. Зараз там змяняецца правайдар інтарэсаў, але суразмоўца лічыць, што «Аляксееў проста так нічога не аддасць». Тым больш што яго дзейнасць не абмяжоўвалася толькі пастаўкамі беларускай тэхнікі. Былі яшчэ і гандаль нафтапрадуктамі, харчаваннем і гэтак далей.

Яшчэ адзін суразмоўца сказаў, што бізнэсоўца зрабілі «казлом адпушчэння ў няпростых беларуска-туркменскіх адносінах». «Рэч там відавочна прыцягнутая. Хай сілавікі б паспрабавалі весці бізнес у пустыні, а потым шукалі б вінаватых», - адзначыў знаёмы Аляксеева.

Улетку 2014 года тагачасны прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч і прэзідэнт Туркменістана дамовіліся хутчэй пабудаваць сэрвісны цэнтр у Ашхабадзе. Планавалася, што ў цэнтры будуць прадаваць і абслугоўваць беларускую тэхніку, гандляваць запчасткамі і рыхтаваць кадры (кіроўцаў, механікаў, электрыкаў).

Агульная тэрыторыя цэнтра складала 22 тыс. кв. м. Кошт праекту ацэньваўся ў 10,5 млн даляраў. Здаць цэнтр планавалася ў снежні 2015 года. Аляксееў запэўніваў, што вытрымаць пазначаныя тэрміны пры рытмічным фінансаванні рэальна. Бізнэсмэн выказваў надзею, што ў будучыні цэнтры па абслугоўванні беларускай тэхнікі будуць створаны ў кожным рэгіёне Туркменістана.

Эрнэст Аляксееў (у цэнтры) паказвае Міхаілу Мясніковічу, як будзе выглядаць новы сэрвісны цэнтр

У канцы сакавіка гэтага года прэзідэнты Беларусі і Туркменістана адкрылі калійны камбінат і будынак беларускага пасольства. А вось сэрвісны цэнтр так і не быў пабудаваны ў поўным аб'ёме. Хоць з 2010 па 2016 год у Туркменістан паступіла больш за пяць з паловай тысяч адзінак тэхнікі Мінскага аўтазавода на суму звыш 400 млн даляраў. Прыкладна такую ж колькасць адзінак тэхнікі і запасных частак пастаўляе ў Туркменістан Мінскі трактарны завод, канстатаваў падчас нядаўняй сустрэчы з беларускай дэлегацыяй Гурбангулы Бердымухамедаў. Ён адзначыў, што ў краіне ёсць патрэба ў якасным і своечасовым абслугоўванні беларускай тэхнікі.

***

Некалькі гадоў таму імя Эрнэста Аляксеева прагучала ў сувязі з рэзананснай аварыяй падчас нелегальных гонак на трасе, якая вядзе ў Нацыянальны аэрапорт.

Bentley, які імчаўся на велізарнай хуткасці, урэзаўся ў старэнькі «Фальксваген», які разварочваўся праз раздзяляльную зону. Пасля ўдару Bentley урэзаўся яшчэ ў тры машыны і загарэўся. Па звестках kp.by за рулём прэміяльнага аўто знаходзіўся Эрнэст Аляксееў. Вінаватым у ДТЗ прызналі кіроўцу «пасата», а бізнэсмэн купіў сабе новы ўседарожнік.

На М2 ля аэрапорта згарэў «Бэнтлі». На хуткасці 250 уляцеў на нелегальныя гонкі

Мільён за кватэру. Жыхары гаргары Чыжа: хто яны?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930