Знайсці
20.04.2017 / 10:276РусŁacБел

Міліцыя шукае «пчаляра», які ўдарыў пенсіянерку ў твар і абрабаваў яе ФОТА

15 красавіка ў аграгарадку Калодзішчы ў дзверы пенсіянеркі пагрукаў мужчына і прапанаваў купіць у яго мёд. Даверлівая жанчына прынесла кашалёк, і тады незнаёмы выхапіў грошы і ўдарыў гаспадыню. Аб вышуку падазраванага паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Незнаёмы прыйшоў да 77-гадовай пенсіянеркі суботнім днём прыкладна ў 13 гадзін. Калі тая выйшла з кашальком разглядаць тавар, мужчына вырваў партманэ і забраў з яго 200 рублёў.

«Пенсіянерка паспрабавала перашкодзіць крыўдзіцелю, аднак той ударыў яе ў твар і збег», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Аляксандр Марчанка.

Распачата справа па арт. 206 Крымінальнага кодэкса (Рабаванне). Зараз міліцыя шукае злачынцу. Маюцца запісы камер назірання, дзе адлюстраваны падазраваны (мужчына ў белай бейсболцы).

Усіх, што што-небудзь ведае пра месцазнаходжанне мужчыны на відэа, просяць паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефонах: 8 (017) 229-07-01, 8 (017) 267-61-41, 8 (029) 686-76- 90 або 102.

За дапамогу ў вышуку грамадзянам абяцаюць ананімнасць і ўзнагароду.

Фота і відэа УУС Мінаблвыканкама

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930