Знайсці
19.04.2017 / 14:509РусŁacБел

«Мама сказала, я зрабіла неразважліва». У Мар'інай Горцы дзесяцікласніца 20 хвілін тушыла пажар

У мінулую сераду каля восьмай вечара дзесяцікласніца СШ № 3 Крысціна Баек вярталася з касцёла дадому. Па дарозе недалёка ад старой вайсковай часткі яна ўбачыла дым. Падышла паглядзець, што там. Аказалася, гарэла трава і смецце. «Агонь быў амаль з мяне ростам, — успамінае дзяўчына. — Не ведаю, як я не разгубілася».

Фота МНС

Месца, дзе здарыўся пажар, знаходзіцца ў межах горада, але звычайна там не шматлюдна. У той час, акрамя Крысціны, тут наогул ніхто не праходзіў.

— У паніцы я забылася, ёсць у мяне з сабой тэлефон ці не, — успамінае тыя падзеі Крысціна. - Побач праезная частка, я падбегла туды, але машын не было. Дзьмуў моцны вецер, вакол сухая трава, агонь хутка «ішоў» да пустуючай казармы. За ёй інтэрнат, санстанцыя, спартыўная зала.

Па словах Крысціны, вады паблізу не было, і яна вырашыла накрыць агонь свежым галлём.

— Дома, калі рыхтуем шашлыкі, заўсёды смажым хлеб на свежым галлі, яно ў адрозненне ад сухога, так хутка не ўспыхвае, — тлумачыць свае дзеянні школьніца. - А тут недалёка як раз пачалася будоўля, і зрэзалі кусты. Я стала іх пераносіць да агню.

Страху, прызнаецца, у той момант не было. Хутчэй адказнасць: калі б, кажа, пакінула агонь без нагляду, ён хутчэй за ўсё распаўсюдзіўся б на жылыя дамы.

Адзін на адзін з полымем Крысціна змагалася хвілін 20, і нават не заўважыла, як усё патушыла.

— На час я не глядзела, толькі звярнула ўвагу, што калі патухла, неба пацямнела, — распавядае школьніца.

У нейкі момант на агонь сталі сыходзіцца іншыя гараджане. Першымі было двое маладых людзей, яны і патэлефанавалі ў МНС.

— Выратавальнікаў я не дачакалася і ўцякла. Спалохалася: падумаюць — гэта я ўчыніла пажар, — здзіўляе Крысціна. — Чаму? Вакол бо нікога, хто б даказаў, што гэта не я.

Дадому прыйшла мурзатая. Мама спалохалася: «Што здарылася?».

- Калі я ёй распавяла, яна адказала, што я зрабіла неразумны ўчынак, няправільна так рызыкаваць, — успамінаючы, усміхаецца Крысціна. - Але я ўсё роўна была шчаслівая, бо змагла патушыць пажар.

У Мінскім абласным упраўленні МНС тлумачаць: пажар быў на плошчы прыкладна 20 «квадратаў». Тэрыторыя невялікая, але з-за моцнага ветру агонь хутка распаўсюджваўся.

- Прычына пажару пакуль высвятляецца. Зараз мы хочам правесці ў школе ўрачыстую лінейку і ўзнагародзіць Крысціну, — распавяла Крысціна Барэйка, афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. - Яе ўчынак - прыклад адказнасці і неабыякавасці.

Кацярына Панцялеева, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930