Знайсці
19.04.2017 / 11:003РусŁacБел

Па карупцыйнай справе затрыманы першы намеснік старшыні Белкаапсаюза

mtk-bks.by

У аўторак у Мінску праваахоўнымі органамі затрыманы першы намеснік старшыні Белкаапсаюза Дзмітрый Баранаў. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі дзве не звязаныя адна з адной крыніцы.

«Следчым камітэтам у рамках расследавання крымінальнай справы аб карупцыі ў якасці падазраванага прыцягнуты адзін з кіраўнікоў Белкаапсаюза. Праводзіцца расследаванне», — заявіла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Гаворка ідзе пра артыкул 430 КК (атрыманне хабару).

Белкаапсаюз — буйны аператар гандлю, яго сетка налічвае больш за 8 тысяч гандлёвых аб'ектаў і 700 аўтамагазінаў. У мінулым годзе актыўна асвятляліся праблемы арганізацыі. За апошнія 5 гадоў доля спажыўкааперацыі ў аб'ёме рознічнага тавараабароту гандлю знізілася на 4 п.п. — да 7,1%.

У міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у прыватнасці, былі пытанні да Белкаапсаюза ў частцы своечасовасці разлікаў з пастаўшчыкамі. Паводле звестак Белстата, рознічны тавараабарот арганізацый гандлю спажывецкай кааперацыі ў 2016 годзе склаў 2,2 млрд рублёў. Таварныя запасы склаліся на ўзроўні 232,6 млн рублёў, што раўнасільна 42 дням гандлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930