Знайсці
19.04.2017 / 10:285РусŁacБел

«Яго арыштавалі за паездку ў Карпаты». Хто такі Уладзімір Фёдараў са «справы патрыётаў»?

Арыштаваны па «справе патрыётаў» Уладзімір Фёдараў не знаходзіўся ні ў якіх тайных альбо яўных арганізацыях, а падставы для яго арышту абсалютна абсурдныя, пераконвае яго таварыш.

29 сакавіка ў Мінску быў арыштаваны ўраджэнец Бабруйску Уладзімір Фёдараў. Ён стаў чарговым фігурантам «справы патрыётаў». Праз 10 дзён пасля арышту яго не выпусцілі з-пад варты, што азначае, што яму было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 293 («падрыхтоўка масавых беспарадкаў») альбо па артыкуле 287 Крымінальнага кодэксу («стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання»). У прэсе не з'яўлялася інфармацыі пра Уладзіміра, яго сям'я пакуль не гатовая даваць каментары. На ўмовах ананімнасці распавесці пра зняволенага хлопца пагадзіўся сябра Уладзіміра Фёдарава, які добра яго ведае.

«Валодзю 29 гадоў. Ён скончыў гістфак БДУ, затым магістратуру, дапісваў кандыдацкую дысертацыю. Адказны і прыстойны хлопец, спакойны і ўраўнаважаны. Валодзя ніколі не знаходзіўся ў якіх-небудзь нацыяналістычных арганізацыях або рухах — гэта я магу абсалютна дакладна сказаць. Сам па сабе ён далёкі ад палітыкі. Апошнія 2,5 года працуе ў лагістыцы. На працы ён нярэдка праводзіць больш за 12 гадзін, і гэта могуць пацвердзіць яго калегі. Так што праца для яго — самае галоўнае. Сама нагода для яго затрымання (паездка ў Карпаты) — проста смешная. Дзясяткі тысяч беларусаў кожны год наведваюць украінскія горы, і нічога злачыннага ў гэтым няма і быць не можа па вызначэнні. Хай супрацоўнікі КДБ і іншыя сілавікі, якія проста выслужваюцца перад начальствам, усведамляюць, што такімі дзеяннямі яны ламаюць жыцці ні ў чым не вінаватых людзей», — расказвае ён.

Сябар Уладзіміра Фёдарава сцвярджае, што адзінай падставай для арышту стала тое, што восенню мінулага году ён паехаў на адпачынак ва ўкраінскія Карпаты ў кампаніі з іншымі фігурантамі «справы патрыётаў» — выратавальнікам Андрэем Дундуковым і некалькімі беларускімі афіцэрамі. «Іншай прычыны для арышту, нягледзячы на ўсю яе абсурднасць, я не бачу», — сцвярджае таварыш Уладзіміра Фёдарава.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930