Знайсці
18.04.2017 / 21:109РусŁacБел

Будынкі каля плошчы Якуба Коласа выкупіла кампанія форварда хакейнай каманды Лукашэнкі

Гаспадарамі будынкаў, дзе знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Імпульс», а таксама аб'ектаў, якія прымыкаюць да яго, на пл. Якуба Коласа ў Мінску сталі кампаніі «Тапас» і «Магнат Трэйд». Пра гэта TUT.BY распавялі некалькі крыніц, знаёмых з ходам правядзення ўгодаў.

Дырэктар ТАА «Тапас» Мікалай Трабянок і старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў

Учора адпаведныя дагаворы куплі-продажу былі заключаныя ў Дзяржкамітэце па маёмасці. Аднак назвы кампаній у паведамленнях дзяржаўных СМІ не ўказваліся. Як удалося высветліць TUT.BY, новымі інвестарамі сталі кампаніі, якія там ужо арандавалі і мелі плошчы.

«Тапас» прапануе ў арэнду павільёны ў гандлёвым цэнтры «Імпульс», які знаходзіцца перпендыкулярна вул. В. Харужай. Арэнда складае «ад 50 у.е. за кв. м», гаворыцца на сайце кампаніі. «Магнат Трэйд» таксама быў адным з аператараў гандлёвага цэнтра, вынікае з паведамлення на сайце Мінгарвыканкама.

«Тапас» выкупіў частку ізаляваных памяшканняў, якія ім не належалі. Будынак гандлёвага комплексу, які бярэ свой пачатак ад метро, выкупіла кампанія «Магнат Трэйд», сказаў TUT.BY інфармаваны суразмоўца.

Паводле яго слоў, цяпер былі прададзеныя аб'екты, якія знаходзяцца ва ўласнасці рэспублікі, 27 красавіка будзе прададзеная ўласнасць ААТ «МВАВТ» (завода вылічальнай тэхнікі імя Арджанікідзэ). Па інфармацыі TUT.BY, частка памяшканняў дастанецца «Тапасу» і «Магнат Трэйду»..

Скандальна вядомы гандлёвы цэнтр «Імпульс-2», які будаваўся на сродкі індывідуальных прадпрымальнікаў, але так і не быў уведзены ў эксплуатацыю, павінен набыць гаспадара ў бліжэйшы час, сказаў суразмоўца. Аднак, як вынікае з распараджэння Лукашэнкі, аб'ект пяройдзе кампаніі «Магнат Трэйд» з растэрміноўкай аплаты да 3 гадоў. Па словах суразмоўцы, «іпэшнікам» прадугледжаная бюджэтная кампенсацыя ўкладзеных сродкаў. Паводле дакумента, Мінфіну даручана забяспечыць выдзяленне ААТ «МВАВТ» на падставе судовых рашэнняў з бюджэту сродкаў, неабходных для вяртання інвестыцый, укладзеных ТАА «Фарт-Плюс» у капітальны будынак, па меры паступлення ў дзяржбюджэт сродкаў ад продажу гэтага будынка. «Фарт-Плюс» — гэта кампанія, з якімі прадпрымальнікі заключалі дагаворы долевага будаўніцтва.

Многія звязваюць сакрэт поспеху «Тапаса» з Аляксандрам Белым і яго сынам Паўлам. Белы-малодшы гуляе ў зборнай кіраўніка Беларусі па хакеі ў адным звяне з Аляксандрам Лукашэнкам і з'яўляецца адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. За апошні час «Тапас» выбіўся ў буйныя забудоўшчыкі Мінска.

Суму ўгоды бакі не раскрываюць. Паводле ацэнак экспертаў, гаворка ідзе пра суму каля 15 млн даляраў. Увесь комплекс можа абысціся ў 50 млн даляраў. Згодна з распараджэннем Лукашэнкі, аб'екты павінны быць прададзеныя па рынкавым кошце. «Тапас» атрымае растэрміноўку аплаты да 5 гадоў.

Інвестары павінны да ліпеня 2019 года правесці мадэрнізацыю будынкаў, некаторыя з іх будуць знесеныя і пабудаваныя новыя. У прыватнасці, «Тапасу» неабходна ўзвесці на працягу 4 гадоў шматузроўневую паркоўку з убудаванымі памяшканнямі грамадскага прызначэння. «Даручэнне кіраўніка дзяржавы зразумелае — тэрыторыя ў цэнтры Мінска павінна быць дагледжанай і сучаснай», — сказаў профільны чыноўнік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера