Знайсці
18.04.2017 / 20:39РусŁacБел

У Францыі затрымалі падазраваных у падрыхтоўцы тэракту перад выбарамі

У французскім Марсэлі арыштаваныя два чалавекі па падазрэнні ў падрыхтоўцы ўзброеных нападаў на мірных жыхароў на манер таго, які быў здзейснены ў Парыжы восенню 2015 года, паведамляе ВВС.

Як паведамляецца, падазраваных затрымалі прадстаўнікі спецпадраздзялення паліцыі і разведкі пасля некалькіх дзён пошукаў. Аднаму з іх 23 гады, а другому 29 гадоў.

У кватэры, дзе пражывалі затрыманыя, прайшоў ператрус. Па некаторых паведамленнях, у ходзе ператрусу былі знойдзеныя зброя і выбуховыя рэчывы.

Па думку прадстаўнікоў праваахоўных органаў, абодва затрыманыя трапілі пад уплыў радыкальных ідэй, калі раней знаходзіліся ў турме.

Міністр унутраных спраў Францыі Маціяс Фёкль паведаміў, што затрыманыя — грамадзяне Францыі, але не назваў месцаў, на якія яны планавалі здзейсніць напады. Пры гэтым ён усё ж падкрэсліў, што гэтыя напады маглі адбыцца ўжо ў бліжэйшыя дні.

У Францыі 23 красавіка пройдуць прэзідэнцкія выбары. З лістапада 2015 года, калі былі здзейсненыя некалькі нападаў у Парыжы, у краіне дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930