Знайсці
18.04.2017 / 16:47105РусŁacБел

Статкевіч заклікае на 1 Мая выходзіць не на Бангалор, а на Кастрычніцкую

Прадстаўнікі прафсаюзаў вызначыліся з планамі на акцыю да 1 Мая. У Мінгарвыканкам была пададзеная заяўка на збор ля Акадэміі навук, шэсце па Сурганава, а таксама мітынг у парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор.

Сваю акцыю ў Дзень працы таксама плануе правесці Мікалай Статкевіч. Ці супадаюць ягоныя планы з планамі партыйнай апазіцыі і прафсаюзаў?

«Беларускі нацыянальны кангрэс плануе зладзіць акцыю 1 Мая на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Гэта будзе акцыя ў фармаце сустрэчы, народнага сходу, мітынгу. Мы прапанавалі грамадству праект рэзалюцыі, які можна дапаўняць, мяняць, уносіць свае карэкціроўкі. Гэта дакумент будзе прапанаваны да прыняцця на Кастрычніцкай.

Шкада, што калегі не падтрымалі прапанаваны намі варыянт, але гэта іхняя справа. Кожны зможа выбраць сабе.

На нас улада можа паўздзейнічаць толькі брутальнымі дзеяннямі, а не дазволамі ці забаронамі. Паглядзім, ці вычарпалі яны ліміт гэтых брутальных метадаў, ці будуць спыняць людзей гвалтоўна.

Мы не будзем паўтараць памылкі 25 Сакавіка, калі пагадзіліся на збор ля Акадэміі навук дзеля адзінства апазіцыі, аднак ніякага адзінства не атрымалася. Увогуле пасля Дня Волі, пасля брутальных дзеянняў улады, зноў дазволіць сабе пайсці на месца выгулу сабак азначае зліць пратэст вельмі на доўгі час.

Мы памятаем, што пяць гадоў у цэнтры Мінска не было ніводнай акцыі пратэсту. Толькі паўтара года таму мы вярнулі сабе прастору ў цэнтры сталіцы, трымалі яе. Мы павінны захаваць гэтае месца, бо яно патрэбна для будучыні.

Гаворка на 1 Мая таксама будзе весціся пра лёсы дзясяткаў людзей, якія па сфабрыкаваным абвінавачанні знаходзяцца ў зняволенні. Калі мы хочам іх абараніць, то мы не павінны быць запалоханыя.

1 Мая — гэта дзяржаўнае свята, і мы прыдумаем, каб на Кастрычніцкай была атмасфера свята. Дзень працы — гэта важна. Працай фізічнай і інтэлектуальнай зроблена ўсё, чым мы карыстаемся. Акрамя таго, гэта Міжнародны дзень салідарнасці працоўных. А тыя людзі, што сёння знаходзяцца ў зняволенні, патрабуюць нашай салідарнасці. Усе гэтыя фактары будуць спалучаныя».

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930