Знайсці
18.04.2017 / 14:0316РусŁacБел

Мінчук знайшоў болт ва ўпакоўцы з пернікамі ФОТА

Пернікі «Піянерскія» аказаліся з сюрпрызам — у пачку пакупніка чакаў «падарунак».

«12 красавіка я купляў прадукты харчавання ва ўніверсаме «Домашній», што па вуліцы Сухараўская, 5. Захацеў купіць пернікаў. Узяў упакоўку з назвай «Пернікі «Піянерскія» глазураваныя» і выявіў унутры «сюрпрыз» ад вытворцы. Там быў самы сапраўдны болт!, — паскардзіўся «Нашай Ніве» чытач Андрэй. — Прысутнасць металічнага балта ва ўпакоўцы з пернікамі красамоўна паказвае на нядбалае стаўленне за кантролем прадукцыі на вытворчасцi».

На сталічным прадпрыемстве «Бісквітная фабрыка», дзе былі вырабленыя пернікі, паабяцалі разабрацца ў сітуацыі.

«Меры прымем абавязкова: даведаемся, якая змена і хто вінаваты, як іншародны прадмет мог трапіць ва ўпакоўку, - паведаміла «Нашай Ніве» Кацярына Жукоўская, інжынер па якасці «Бісквітнай фабрыкі». — У нас укаранёная сістэма менеджменту якасці прадукцыі, таму трэба абавязкова вызначыць прычыну таго, што здарылася. Вінаватых пакараем. Прадпрыемства абавязкова адрэагуе».

Таксама Жукоўская заклікала незадаволенага пакупніка самога пазваніць на прадпрыемства. Па словах жанчыны, пакрыўджанага кліента запросяць абмеркаваць сітуацыю з кіраўніцтвам фабрыкі.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера