Знайсці
18.04.2017 / 12:2331РусŁacБел

Хірург браў хабар памерам ад $9 да $25 — цяпер можа сесці на 10 гадоў

50-гадовы магілёўскі доктар сёння знаходзіцца пад вартай. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Хірурга вінавацяць у атрыманні хабару і службовым падлогу.

Следствам устаноўлена, што абвінавачаны неаднаразова атрымліваў хабар за афармленне і выдачу заведама непраўдзівых лісткоў непрацаздольнасці.

З кастрычніка 2014 года па верасень 2016 хірург выпісаў 117 ілжывых лісткоў непрацаздольнасці 70 фіктыўна хворым грамадзянам, паведаміла Аксана Салянюк, афіцыйны прадстаўнік СК па Магілёўскай вобласці.

Напрыклад, адзін з «пацыентаў» хірурга 12 разоў знаходзіўся на бальнічным, з іх 8 разоў фіктыўна.

Што тычыцца дыягназаў, якія ставіў доктар, то гэта былі альбо ўдар ступні, альбо ўдар локця. Адпаведна такія дыягназы, а таксама частая адсутнасць на працы, выклікалі падазрэнне ў супрацоўнікаў кадравага апарату аднаго з прадпрыемстваў горада, дзе працаваў адзін з яго «пацыентаў».

З матэрыялаў справы вынікае, што ў якасці хабараў за прадастаўленне лжывых лісткоў непрацаздольнасці абвінавачваны атрымліваў ад 180.000 да 500.000 недамінаваных рублёў.

Матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя ў суд.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930