Знайсці
18.04.2017 / 11:4235РусŁacБел

У Беларусі 19% цяжарнасцяў сканчваюцца абортамі, у Расіі — 30%, у Літве — 13%

Колькасць абортаў у Беларусі скарачаецца год за годам.

Статыстычныя падлікі вядуцца ад пачатку 1960-ых, і да 2002 года колькасць абортаў пастаянна перавышала колькасць нараджэнняў. 

Паводле статыстычных падлікаў, летась у Беларусі было зафіксавана 27467 перарыванняў цяжарнасці (пазалетась — 29217).

Такім чынам, абортамі скончыліся 19% цяжарнасцяў (у 2015 годзе было 19,8%).

Наколькі беларуская сітуацыя адрозніваецца ад суседніх краін?

Напрыклад, у Расіі перарываюцца 30,4% цяжарнасцяў, а ў Літве — 13,1% (гэта дадзеныя за 2015 год).

Што да сітуацыі па беларускіх рэгіёнах, то абортамі скончылася наступная доля цяжарнасцяў:

  1. Міншчына — 13,5%
  2. Брэстчына — 15,4%
  3. Гродзеншчына — 16,2%
  4. Магілёўшчына — 18,6%
  5. Мінск — 19,5%
  6. Гомельшчына — 24,3%
  7. Віцебшчына — 24,6%

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930