Знайсці
18.04.2017 / 08:572РусŁacБел

У Вялікабрытаніі вынайшлі разумны бінт, які дасылае інфармацыю пра рану доктару

Навукоўцы з Універсітэта Суонсі (Уэльс, Вялікабрытанія) распрацавалі інавацыйны бінт, які адсочвае працэс лячэння раны і дасылае ўсю інфармацыю адразу на камп’ютар лекара, паведамляе BBC.

Разумны бінт будзе назіраць, як загойваецца рана, а таксама сачыць за рухальнай актыўнасцю пацыента. Чакаецца, што такую прыладу можна будзе выкарыстоўваць паўсюдна пасля разгортвання сеткі сувязі пятага пакалення 5G.

Інавацыйны бінт выкарыстоўвае нанатэхналогіі для аналізу стану раны, каб лекар на аснове гэтай інфармацыі мог карэктаваць лячэнне. Такі падыход значна паляпшае рэабілітацыю.

Прафесар Марк Клемент, які займаўся распрацоўкай разумнага бінту, заўважыў: «У традыцыйнай медыцыне лекар аглядае пацыента, а потым прапісвае яму працэдуру лячэння на некалькі месяцаў наперад. І пры гэтым не ўлічваецца, што стан здароўя можа змяняцца».

Таксама прафесар звярнуў увагу і на псіхалагічныя асаблівасці працэсу лячэння: «Часам мы так моцна паважаем доктара, што кажам яму, як усё добра, нават калі гэта не так. Медыцынскія тэхналогіі разам з пакаленнем сувязі 5G вырашаць гэтую праблему».

Маленькія сэнсары для бінту плануецца вырабляць на 3D-прынтарах, што значна скароціць выдаткі на вытворчасць. Выпрабаванні разумнага бінту будуць працягвацца найбліжэйшыя 12 месяцаў.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930