Знайсці
17.04.2017 / 22:166РусŁacБел

Ва Узбекістане чыноўнікаў перавялі на 24-гадзінны працоўны дзень

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіееў заявіў пра пераход дзяржслужачых на 24-гадзінны працоўны дзень і стварэнне спецыяльных аддзелаў для кантролю за іх дзейнасцю, паведамляе інфармагенцтва «Фергана».

Як адзначыў кіраўнік Узбекістана, на працягу двух бліжэйшых гадоў чыноўнікі будуць працаваць круглымі суткамі, і без яго дазволу ніхто не асмеліцца сысці з працы дадому. Мірзіееў таксама паведаміў, што для кантролю за іх працай у рэгіянальных органах улады будуць створаныя «спецыяльныя аддзелы».

«Як было раней — цяпер так не будзе. Альбо вы нарэшце станеце працаваць, альбо вызваліце сваё месца», — заявіў узбекскі лідар. Па яго словах, кіраўнікі «загразлі ў брудзе і карупцыі». Прэзідэнт Узбекістана дадаў, што чыноўнікі застаюцца на сваіх месцах толькі таму, што ў рэспубліцы назіраецца дэфіцыт кадраў. «Гэта наша галоўная бяда. Але праз два гады мы падрыхтуем кадры. Прыйдуць новыя, маладыя людзі», — паабяцаў Мірзіееў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930