Знайсці
17.04.2017 / 22:083РусŁacБел

Васьмігадовая беларуская балерына ўвайшла ў пяцёрку найлепшых у свеце

Вера Шпакоўская, выхаванка першай беларускай школы балета для дзяцей, стала адной з пераможцаў міжнароднага конкурсу Youth America Grand Prix (YAGP) ва ўзроставай катэгорыі 9-12 гадоў, піша Tut.by.

YAGP — гэта адзін з самых буйных і аўтарытэтных конкурсаў у свеце, у якім удзельнічаюць вучні балетных школ. У 1999 годзе яго заснавалі муж і жонка Ларыса і Генадзь Савельевы, былыя салісты маскоўскага Вялікага тэатра.

Сёлета на конкурс былі пададзеныя больш за 3,5 тысячы заявак ад дзяцей, якія прафесійна займаюцца балетам. Паўфіналы праходзілі ў Францыі, Бразіліі, Японіі, Карэі, Мексіцы, Амерыцы і Аўстраліі.

У танцавальным шоу «Танцуюць усе!» Вера сыграла ролю Людмілы Пракоф'еўны з папулярнага фільма «Службовы раман».

Цікава, што юным беларускім балерынам Веры Шпакоўскай і Анастасіі Ярмаш было восем гадоў. Тады як у іх узроставай групе спаборнічалі дзеці ад 9 да 12 гадоў. Як распавяла балерына Марына Вежнавец, зорка Нацыянальнага тэатра оперы і балета і кіраўнік першай беларускай школы балета для дзяцей, падчас паўфіналу ў Парыжы арганізатары дапусцілі дзяўчынак да ўдзелу, убачыўшы іх узровень. У фінале конкурсу, які адбыўся ў Нью-Ёрку, Вера і Анастасія абышлі тых саперніц, якія абагналі іх у Парыжы.

Вера Шпакоўская заняла пятае месца, набраўшы 95 балаў. Месца Анастасіі Ярмаш, якая набрала 92 балы, арганізатары не ўдакладнілі. Усяго ў групе спаборнічалі 112 удзельніц.

Як распавяла Марына Вежнавец, па выніках конкурсу Веру Шпакоўскую запрасілі летам на тыднёвую стажыроўку ў адну з вядомых у свеце харэаграфічных школ — Школу танца ў Партугаліі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера