Знайсці
17.04.2017 / 14:452РусŁacБел

Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у вясновай сесіі МВФ

Дэлегацыя Беларусі возьме ўдзел у вясновай сесіі Радаў кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і групы Сусветнага банка, якая пройдзе з 19 па 21 красавіка ў Вашынгтоне. Гэтую інфармацыю БелТА пацвердзілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

У беларускую дэлегацыю, якую ўзначаліць намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц, увойдуць прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, фінансаў, замежных спраў і Банка развіцця.

Як паведамлялася са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка МВФ Джэры Райса, перамовы з Беларуссю аб новай праграме падтрымкі ад МВФ працягнуцца ў красавіку ў Вашынгтоне. Беларусь імкнецца да таго, каб пачаць новую праграму супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам у першай палове 2017 года. Раней заяўлялася, што краіна разлічвае на прадастаўленне фондам $ 3,5 млрд.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера