Знайсці
17.04.2017 / 10:32РусŁacБел

Жывое слова ў абарону свабоды — акцыя «Разам» пройдзе 18 красавіка ў кнігарні «Логвінаў»

РАЗАМ.

Жывое слова ў абарону свабоды.

Акцыя беларускіх літаратараў і гуманітарыяў.

Адкрытыя чытанні.

18 красавіка 2017 з 17.30

Мінск, кнігарня «Логвінаў»

У акцыі будуць удзельнічаць:

Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Аляксей Андрэеў, Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Андрэй Бастунец, Альгерд Бахарэвіч, Міхаіл Баярын, Сабіна Брыло, Тацяна Вадалажская, Руслан Вашкевіч, Лявон Вольскі, Улад Вялічка, Адам Глобус, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Павал Касцюкевіч, Уладзь Лянкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Пукст, Антон Рудак, Дзмітрый Строцаў, Андрусь Такінданг, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Cяргей Харэўскі, Тацяна Шчытцова, Аксана Шэлест.

Наш інтэлектуальны марафон праводзіцца ў знак салідарнасці з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях, і хто цяпер церпіць пераслед і неабгрунтаваныя абвінавачванні.

Мы супраць таго, каб наша краіна захлыналася ў патоках хлусні, супраць пастаяннага нагнятання страху, што пазбаўляе нас магчымасці давяраць адно аднаму. Мы хочам, каб нашы словы і дзеянні аднаўлялі свабоду і асэнсаванасць ў нашай краіне.

Мы выступаем у абарону прынцыпаў справядлівасці і правоў чалавека, і выказваемся супраць бюракратычнага абсурду і дзяржаўнага цынізму, якія пазбаўляюць грамадзян нашай краіны усялякай надзеі на будучыню.

****

Акцыя будзе транслявацца ў жывым эфіры на Радыё свабода (svaboda.org) і Белсат (belsat.eu).

Падзея ў фейсбуку

***

Калі вы хочаце дапамагчы людзям, якія пацярпелі ў выніку несправядлівых абвінавачванняў — пераходзьце па спасылцы (кампанія BY_help).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031