Знайсці
16.04.2017 / 17:134РусŁacБел

Кіраўнік Сербіі заявіў аб жаданні набыць С-300 у Расіі або Беларусі

Сербія хацела б набыць зенітна-ракетныя комплексы С-300. Як паведамляе сербскі тэлеканал РТС, пра гэта заявіў новы прэзідэнт краіны Аляксандр Вучыч.

Пры гэтым Вучыч адзначыў, што Бялград абмяркоўвае магчымасць набыцця сістэм С-300 не толькі з Расіяй, але і з Беларуссю. На цяперашні момант аформленага пагаднення аб пастаўцы зенітна-ракетных сістэм з якой-небудзь з краін у Бялграда няма. «Па С-300 няма пагаднення. Я згадаў пра гэта на перамовах з прэзідэнтам Пуціным, і мы размаўлялі пра гэта. Размаўляў пра гэта і з прэзідэнтам Лукашэнкам», — распавёў кіраўнік Сербіі.

Акрамя таго, Вучыч пракаментаваў чуткі аб пастаўках Расіяй комплексаў С-300 у Харватыю ў абыход эмбарга ААН у 90-я гады. Ён падкрэсліў, што пасля таго як расійскія ўлады афіцыйна абверглі гэтыя абвінавачванні, нагода для абмеркавання была вычарпана. Акрамя таго, адзначыў Вучыч, комплексы С-300 - «не іголка, каб іх можна было схаваць».

tass.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера