Знайсці
16.04.2017 / 12:3224РусŁacБел

У Віцебску УАЗ міліцыі пратараніў маршрутку, яна перакулілася ВІДЭА

У Віцебску адбылося ДТЗ з удзелам міліцэйскага «УАЗа» і мікрааўтобуса «Mercedes Sprinter», паведамілі Народныя навіны Віцебска. Здарэнне запісала камера відэаназірання:

Міліцэйскі УАЗ рухаўся з уключанай сірэнай. Ён не скінуў хуткасць на скрыжаванні. Кіроўца маршруткі, імаверна, яго не бачыў за іншымі аўтамабілямі. Сведкі кажуць, што міліцыя ехала без сірэны.

«Я ішла на гэтым скрыжаванні. Былі толькі маячкі. А сірэны 100% не было», — кажа сведка здарэння Вікторыя Вусава.

Відаць, міліцыя спяшалася на нейкі выклік. За некалькі секундаў да сутыкнення іншая міліцэйская машына ўключыла сірэну і праз двайную суцэльную паехала налева ў кірунку, куды кіраваўся і УАЗ. «Першая патрулька ледзь не затараніла мяне. Неслася і каля царквы ўключыла сірэну. Я паспеў трохі звярнуць у бок, яна выскачыла на сустрэчку на павароце», — кажа сведка Сяргей Аліфер, які ехаў за метраў 30 за маршруткай і сам цудам унікнуў сутыкнення, а пасля першым пабег дапамагаць пацярпелым.

Яшчэ відэа:

«Маршрутка ішла на зялёны, у другога УАЗіка былі толькі маякі, да ўдару на тормаз ціснулі абодва, было відаць і чуваць», — кажа яшчэ адзін сведка Максім Зайцаў.

Вінаватым у ДТЗ прызнаюць, імаверна, не толькі кіроўцу УАЗіка, але і кіроўцу маршруткі, бо аўтамабілі абавязаныя саступаць дарогу спецыяльным транспартным сродкам з сінім маячком.

Аварыя выклікала шквал крытычных каментароў у адрас ведамства Шуневіча ў віцебскіх групах сацыяльных сетак.

Здарэнне адбылося 15 красавіка каля 18:45. 

Патрульнае аўто ехала па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў з боку касцёла і на перакрыжаванні з вуліцай Чкалава ўрэзалася ў маршрутнае таксі №17, якое накіроўвалася ў бок Маскоўскага праспекта. Мікрааўтобус, у выніку ўдару міліцэйскім «Уазам», перакуліўся на бок.

У маршрутцы пацярпелі як мінімум чатыры чалавекі.

Усяго ў маршрутцы, паводле інфармацыі МНС, ехала 7 пасажыраў і кіроўца, сярод іх — двое дзяцей. Усіх пасажыраў мікрааўтобуса даставілі ў бальніцу, дакладна вядома, што кіроўца маршрутнага таксі і пасажыры аўтамабіля «УАЗ» не пацярпелі.

Сяргей Гезгала; Народныя навіны Віцебска

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930