Знайсці
15.04.2017 / 11:25РусŁacБел

Дадатковыя аўтобусы пусцяць у Мінску на Вялікдзень і Радаўніцу для наведвання могілак

Дадатковыя аўтобусы пусцяць у Мінску на Вялікдзень і Радаўніцу ў сувязі з масавымі наведваннямі могілак, паведамілі ў ГУ «Сталічны транспарт і сувязь».

У выхадныя 15-16 красавіка павялічыцца колькасць рухомага саставу на дзейных гарадскіх аўтобусных маршрутах, якія забяспечваюць дастаўку пасажыраў да месцаў пахаванняў. Так, дадатковы рухомы састаў можа быць задзейнічаны на аўтобусных маршрутах №5Э «ДС Чыжоўка — могілкі «Міханавічы»; №31 «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі»; №68 «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі»; №94С «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі»; №109 «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі»; №170Э «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі».

З 22 па 25 красавіка арганізуюцца часовыя гарадскія і прыгарадныя аўтобусныя маршруты:

— №970Э «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі»; №972Э «ДС Уручча-2 - Калодзішчанскія могілкі»; №973Э «ДС Захад-3 — Паўночныя могілкі»; №975Э «ДС Чыжоўка — могілкі «Міханавічы»; №402Д «ДС Захад-3 — Азярцо праз Заходнія могілкі і Новы Двор» (з 8.00 да 19.00 22-24 красавіка);

— №968Э «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі»; №970Э «АС Паўднёва-Заходняя - Заходнія могілкі»; №971Э «ДС Захад-3 — могілкі «Міханавічы»; №972Э «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі»; №973Э «ДС Захад-3 — Паўночныя могілкі»; №974Э «Кульман — Паўночныя могілкі»; №975Э «ДС Чыжоўка — могілкі «Міханавічы»; №977 «1-я вароты — 2-я вароты» (для абслугоўвання Паўночных могілак); №979Э «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі»; №275Э «ДС» Уручча-2» — Каралёў Стан»; №337Д «г. Лясны — Бальшавік»; №402Д «ДС Захад-3 — Азярцо праз Заходнія могілкі і Новы Двор» (25 красавіка з 7.00 да 19.00).

Колькасць аўтобусаў 22-24 красавіка будзе павялічаная на дзеючых гарадскіх маршрутах №68 «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі»; №94С «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі»; №109 «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі», 25 красавіка — на маршрутах №31 «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі» (з адначасовай адменай працы аўтобуснага маршруту №172Э); №94С «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі».

Для мінімізацыі часу праезду да месцаў адпраўлення гарадскіх і прыгарадных аўтобусаў, якія забяспечваюць транспартнае абслугоўванне могілак, 25 красавіка з 7.00 да 18.00 павялічваецца колькасць рухомага саставу на аўтобусных маршрутах № 29, 59, 148С, 921, тралейбусных маршрутах № 2, 22, 25, 41, 46, 92 і трамвайным маршруце №11. Акрамя таго, арганізуецца праца аўтобусаў №3С «ДС Чыжоўка — Вакзал», №22Д «ДС Чыжоўка — ст. м. Аўтазаводская».

У сувязі з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. Кульман 25 красавіка рух аўтобуса №19 «ДС Карастаянавай — Сляпянка» знаходзіцца па вул. Карастаянавай, вул. Арлоўскай, пл. Бангалор, вул. М. Багдановіча з выкананнем прыпыначнага пункта «Пл. Бангалор» па вул. М. Багдановіча ў абодвух кірунках.

Адпраўленне аўтобусаў па маршрутах № 968Э, 970Э, 971Э, 972Э, 973Э, 974Э, 975Э, 977, 979Э будзе ажыццяўляцца аператыўна па меры напаўнення салонаў. Аплата за праезд на маршрутах № 68, 94С, 109, 968Э, 970Э, 971Э, 972Э, 973Э, 974Э, 975Э, 979Э спаганяецца адначасова ў прамым і зваротным кірунках пры ажыццяўленні пасадкі ў Мінску; на прыгарадным маршруце № 275Э — па прыгарадным экспрэсным тарыфе, на прыгарадных маршрутах № 337Д, 402Д — па прыгарадным дадатковым тарыфе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера