Знайсці
14.04.2017 / 21:533РусŁacБел

Брытанцы назвалі самыя даступныя еўрапейскія курорты

Балгарскі курорт «Сонечны бераг» (Слънчев бряг) названы самым даступным еўрапейскім курортам па выніках даследавання, праведзенага брытанскай паштовай службай, паведамляе ВВС. Усяго ў складзеным рэйтынгу фігуруюць 19 еўрапейскіх курортаў, самым дарагім месцам адпачынку названы востраў Ібіца.

Сонечны бераг, фота childrenstour.ru

Даследаванне грунтавалася на цане турыстычных тавараў і паслуг — ад сярэдняга чэка ў рэстаране за сняданак, абед і вячэру да цаны крэму для абароны ад загару.

На балгарскім курорце цана гэтага кошыка склала прыкладна 44 еўра, у той час як на Ібіцы турысту даводзіцца плаціць за самае патрэбнае па 154 еўра на кожны дзень.

Самыя даступныя курорты ў сакавіку 2017

  • Сонечны бераг, Балгарыя
  • Альгарвэ, Партугалія
  • Коста-дэль-Соль, Іспанія
  • Мармарыс, Турцыя
  • Пафас, Кіпр

Самыя дарагія курорты

  • Ібіца, Балеарскія астравы
  • Марэнціна, поўдзень Італіі
  • Ніца, поўдзень Францыі
  • Задар, Харватыя
  • Лісабонскае ўзбярэжжа, Партугалія

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930