Знайсці
14.04.2017 / 13:2522РусŁacБел

Восем гродзенскіх сем’яў змагаюцца за беларускую групу ў садку

Бацькі хочуць, каб групу стварылі ў садку №65, што месціцца на вуліцы Рэпіна ў Гродне. Мясцовыя ўлады абяцаюць адкрыць яе, калі сем’яў будзе не восем, а дванаццаць.

Дзецям ад двух да чатырох гадоў.

Як распавяла Аксана Станкевіч, якая ініцыявала стварэнне групы, калі з аддзелам адукацыі Гродзенскага гарвыканкама не атрымалася дамовіцца, бацькі напісалі кіраўніцтву скаргу.

«Адразу нам пайшлі насустрач, сказалі, што ўсё будзе добра. Аднак на днях мы атрымалі адказ на скаргу, дзе гаворыцца, што ў дадзены момант групку адкрыць нельга. Мы напісалі скаргу на гэтае рашэнне ў Гродзенскі аблвыканкам, — распавядае Аксана.

— Мы прыходзім да чыноўнікаў і кажам, што ёсць восем ахвотных. Мы думаем, што гэта не мала: гэта не два, не тры, не чатыры чалавекі. Магчыма, нехта яшчэ далучыцца. Ёсць людзі, гатовыя далучыцца налета — гэта яшчэ чатыры чалавекі».

Аксана дадае, што на ўсе іх аргументы «за» кіраўніцтва адказвае адным «супраць»: ёсць палажэнне аб камплектацыі ўстаноў дашкольнай адукацыі, дзе напісана, што рознаўзроставая група павінна ўключаць 12 чалавек.

Калі раптам не ўдасца дамагчыся стварэння беларускай групкі, дзеці хутчэй за ўсё пойдуць у звычайную. Аднак бацькі настроеныя рашуча і працягваць настойваць на тым, каб іх дзецям далі магчымасць займацца па-беларуску. Тым больш, ужо ёсць настаўнікі англійскай і нямецкай моваў, гатовыя праводзіць для дзяцей у беларускай групе заняткі бясплатна.

Калі ж цяпер адшукаюцца яшчэ чацвёра бацькоў, ахвотных адправіць сваіх дзяцей у новым навучальным годзе ў беларускую групку, пытанне вырашыцца аўтаматычна. Калі хочаце далучыцца, звяртайцеся да Аксаны Станкевіч па нумарах: +375 (44) 768-05-14 (Vel), +375 (33) 381-72-78 (МТС).

Настасся Роўда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930