Знайсці
14.04.2017 / 10:492РусŁacБел

Дождж, мокры снег і галалёдзіца. Невясёлае надвор'е на Вялікдзень у Беларусі

Цыклон, які прыйдзе на тэрыторыю Беларусі ў выходныя, прынясе дождж, мокры снег і вецер. На наступным тыдні цяпла таксама чакаць не даводзіцца.

Delfi.lt

У суботу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу -2…+4°С, днём ад + 4°С па поўначы да + 11°С у паўднёвых раёнах краіны.

У Мінску чакаецца кароткачасовы дождж. Раніцай слабы туман. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература ноччу 0…+2°С, днём +7…+9°С (адчуваецца, як 2…3°С).

У нядзелю, 16 красавіка, надвор'е будзе вызначаць цыклон, які будзе перамяшчацца праз паўночныя раёны краіны і прынясе на большую частку краіны ападкі (дождж, мокры снег), ноччу і раніцай па поўначы краіны моцныя ападкі, у асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Па паўночнай палове месцамі ўтворыцца непрацяглы снежны полаг да 5 см. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15…20 м/с. Тэмпература ноччу 0…+7°С, па поўначы пры праясненнях да -3°С; днём +1…+ 8°С, па паўднёвым усходзе да +12°С.

У Мінску прагназуецца кароткачасовы дождж, днём з мокрым снегам. Парывісты вецер. Тэмпература ноччу +3…+5°С, днём +4…+6°С (адчуваецца, як 1…2°С).

На наступным тыдні істотнага пацяплення чакаць не даводзіцца, захаваецца халоднае з ападкамі надвор'е.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930