Знайсці
14.04.2017 / 10:42РусŁacБел

Украіна ў партнёрстве з BitFury перавядзе дзяржаўную інфармацыю на блокчэйн-платформу

Урад Украіны заключыў дамову з амерыканскай кампаніяй BitFury і перавядзе значную частку сваіх дадзеных на блокчэйн-платформу. Пра гэта ў інтэрв’ю Reuters паведаміў выканаўчы дырэктар кампаніі Валерый Вавілаў. Ён не раскрывае суму пагаднення, але кажа, што гэта найбуйнейшы праект па ўкараненні тэхналогіі блокчэйн у дзяржаўных структурах.

Выкарыстанне блокчэйна ў дзяржаўным кіраванні — папулярны трэнд апошніх гадоў, які дазваляе падвысіць эфектыўнасць і палепшыць празрыстасць працы дзяржаўных органаў.

Block chain — гэта велізарная база дадзеных агульнага карыстання, якая функцыянуе без цэнтралізаванага кіравання.

«Бяспечная дзяржаўная сістэма на аснове блокчэйна дапаможа зэканоміць мільярды даляраў і значна паўплывае на сацыяльную сферу і эканоміку ў глабальным маштабе дзякуючы празрыстасці і высокаму ўзроўню кантролю», — адзначыў Вавілаў.

Валерый Вавілаў. 

Некаторыя краіны таксама пачалі пераходзіць на блокчэйн-платформу, напрыклад Швецыя, Грузія і Эстонія. Але іх блокчэйн-платформы звычайна ахопліваюць толькі адзін ці два сектары, напрыклад землеўпарадкаванне і нерухомасць. А ўкраінская блокчэйн-платформа будзе распаўсюджвацца амаль на ўсе дзяржаўныя структуры, у тым ліку кібербяспеку.

«Пагадненне прывядзе да стварэння ва Украіне абсалютна новай экасістэмы для дзяржаўных праектаў, заснаваных на тэхналогіі блокчэйн. Наша мэта амбіцыйная і зразумелая — мы хочам зрабіць Украіну лідарам у тэхналогіі блокчэйн», — адзначыў старшыня Дзяржаўнага агенцтва па пытаннях электроннага ўрада Украіны Аляксандр Рыжэнка.

Ужо ў канцы 2017 года BitFury запусціць невялікі пілотны праект, які дазволіць укараніць блокчэйн у нацыянальную лічбавую платформу. Першапачаткова на новую платформу будуць пераведзены дзяржаўныя рэестры, сацыяльныя службы, органы бяспекі, аховы здароўя і энергетыка. Пасля пілотнага праекта, блокчэйн-платформа будзе ўкараняцца і ў іншых сферах.

Для BitFury гэта ўжо другі ўрадавы праект. Летась у маі кампанія падпісала пагадненне з Грузіяй аб запуску першага пілотнага блокчэйн-праекта ў сферы землеўпарадкавання.

Кіраўнік BitFury Валерый Вавілаў з’яўляецца грамадзянінам Латвіі, ва Украіне ён вядомы ў першую чаргу як стваральнік папулярнага файлаабменнага сэрвісу EX.UA

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930