Знайсці
13.04.2017 / 20:304РусŁacБел

У Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на Марш салідарнасці 1 мая 

Прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), пацвердзілі намер правесці ў Міжнародны дзень салідарнасці працоўных 1 мая сумесны марш, паведамляе Радыё Свабода

Сёння заяўнік Маршу салідарнасці — Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў падаў заяўку ў Мінскі гарвыканкам. Аргкамітэт абраў месцам збору ўдзельнікаў пляцоўку каля Акадэміі навук. Маршрут шэсця да плошчы Бангалор, дзе мае адбыцца і мітынг.

Адказнымі за акцыю прызначаныя намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч, старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Бухвостаў і кіраўнік незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін.

Мерапрыемства будзе прысвечана абароне праў працоўных і сацыяльнай справядлівасці. У прыватнасці, яе ўдзельнікі будуць выступаць супраць так званага «дармаедскага» дэкрэта № 3.

Час правядзення Маршу салідарнасці, згодна з заяўкай — 1 мая, пачатак у 16 гадзін. Шэсце — ад 16:30 да 17:30, мітынг — ад 17:30 да 19:30.

У аргкамітэт, акрамя прафсаюзаў, таксама ўвайшлі Аб'яднаная грамадзянская партыя, партыя «Справядлівы свет», Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Партыя працоўных, Беларуская жаночая партыя «Надзея», рух «За свабоду».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера