Знайсці
13.04.2017 / 20:24РусŁacБел

Зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя дні красавіка-мая

Зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў красавіку і маі 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Бальнічныя арганізацыі 24 красавіка і 8 мая будуць працаваць па графіку рабочага дня, 25 красавіка, 1 і 9 мая — святочнага дня, 29 красавіка і 6 мая — па графіку работы ў суботні дзень.

Работа амбулаторна-паліклінічных, санітарна-эпідэміялагічных устаноў аховы здароўя, аптэк, арганізацый пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі 24 красавіка і 8 мая будзе арганізавана па графіку суботняга дня, 25 красавіка, 1 і 9 мая — па графіку святочнага дня, 29 красавіка і 6 мая — рабочага дня.

У выхадныя і святочныя дні амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, прыёмныя аддзяленні бальніц, траўматалагічныя пункты, аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі будуць узмоцнены найбольш кваліфікаванымі спецыялістамі. З ліку кіруючага складу арганізуюць адміністрацыйныя дзяжурствы ва ўпраўленнях аховы здароўя аблвыканкамаў, камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, а таксама падпарадкаваных арганізацыях аховы здароўя і дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930