Знайсці
13.04.2017 / 15:04РусŁacБел

Сярэднявечнае гарадзішча адновяць у Копысі

Рэканструкцыю сярэднявечнага гарадзішча правядуць у гарадскім пасёлку Копысь Віцебскай вобласці, паведаміла журналістам загадчыца Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі, навуковы кіраўнік праекта Вольга Ляўко.

Рэканструкцыя праводзіцца на аснове плана Копысі 1665 года. Вызначаны зоны размяшчэння вежаў, якія знаходзіліся на гарадзішчы.

Работы па аднаўленні гарадзішча ідуць з лютага. Археолагі суправаджаюць ўся земляныя работы, дзякуючы чаму сабраны вялікі матэрыял. Гэтыя даследаванні далі магчымасць вызначыцца з месцазнаходжаннем уязной брамы. На гарадзішчы паставяць элемент, які будзе фіксаваць зону панскага дома. Акрамя таго, усталююць драўляныя вежы. Рэстаўратары ўзвядуць тры вежы, адна з якіх будзе паказваць кут гарадской сцяны, якая атачала тэрыторыю Копысі. Ёсць звесткі, якія даюць поўнае апісанне драўляных вежаў, пастаўленых у Віцебску. «Але паколькі гэта адзіны рэгіён, адзіны тып будаўніцтва на той перыяд часу, то правамерна як правобраз выкарыстоўваць гэтыя матэрыялы» - падкрэсліла Вольга Ляўко.

Археалагічныя матэрыялы паказваюць высокі ўзровень развіцця Копысі і даюць цікавыя дадзеныя для пабудовы музея і экспанавання сабраных артэфактаў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930