Знайсці
13.04.2017 / 13:506РусŁacБел

Каля Нямігі ўсталююць скульптуру «Мастак»

Скульптурную кампазіцыю «Мастак» плануецца ўсталяваць у гістарычным цэнтры Мінска, паведаміў галоўны інжынер КУП «Мінская спадчына» Міхаіл Жых.

У кампазіцыі знойдзе адлюстраванне зборны вобраз мастака, які захаваў на сваіх палотнах стары Мінск. Як мяркуецца, скульптура размесціцца паблізу Саборнай плошчы праваруч ад агляднай пляцоўкі (па ходзе руху да Ратушы ад станцыі метро Няміга). «Чаму выбралі менавіта гэтую тэматыку? Па многіх гістарычных аб'ектах у архівах практычна няма матэрыялаў, якія пацвярджаюць дакладнасць іх архітэктурнага аблічча, і ў такіх выпадках рэстаўратарам часам дапамагаюць малюнкі вядомых і невядомых жывапісцаў. Напрыклад, замалёўкам гістарычных мясцін і помнікаў Мінска прысвечана вялікая колькасць работ Юзэфа Пешкі і Напалеона Орды», — адзначыў Міхаіл Жых. Пры наяўнасці фінансавання новая скульптурная кампазіцыя з'явіцца ў Верхнім горадзе ўжо ў гэтым годзе.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930