Знайсці
13.04.2017 / 11:3630РусŁacБел

ДАІ згодная, каб веласіпедысты ездзілі па праезнай частцы

Сёлета запусцяць пілотны праект.

Дырэктарка Мінскага веласіпеднага таварыства Настасся Янчэўская расказала агенцтву «Мінск-навіны» сваё бачанне перспектыў роварнага руху.

— На якія прыклады Мінску варта раўняцца?

— У пытаннях веласіпеднага руху мы раўняемся на Заходнюю Еўропу, дзе аўтамабілісты і веласіпедысты раўнапраўныя. У нас у гэтым плане ўсё наперадзе. У Мінску распрацавана і паступова ўкараняецца гарадская канцэпцыя развіцця веларуху. Сталічныя ўлады гатовы да канструктыўнай размовы з прадстаўнікамі веласупольнасці. Цяпер прыходзіць разуменне таго, што Правілы дарожнага руху трэба пераглядаць і веласіпедысту не месца на тратуары. Практычна згорнута нанясенне веларазметкі на пешаходных зонах. Ровар — гэта транспартны сродак, ён мае магчымасць (і павінен) рухацца значна хутчэй за пешаходаў, з-за чаго паміж веласіпедыстамі і пешаходамі ўзнікае ўсё больш канфліктаў. Таму што адны хочуць без боязі гуляць па горадзе, другія ж — без лішніх перашкод па ім ездзіць.

ДАІ Мінска гатовая рэалізаваць пілотны праект, дзе для аматараў веласіпеда выдзеляць частку праезнай часткі вуліцы. Пры гэтым плануецца ўвесці абмежаванне хуткасці для машын. Разлічваем запусціць праект ужо ў гэтым годзе. Вядома, у адзіным такім участку на ўвесь Мінск вялікага сэнсу няма. Аднак і велапераезды ў сталіцы таксама запускаліся асцярожна: спачатку на ўскраіне горада, потым на галоўных праспектах. І сёння яны даказалі сваю эфектыўнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера