Знайсці
13.04.2017 / 11:1913РусŁacБел

Піяршчык правайдара Unet.by: Мы гастарбайтары, не разумеем вашай мовы

Карыстальнікі беларускага твітара праз афіцыйны акаўнт спыталіся ў інтэрнэт-правайдара Unet.by, чаму ў іх да гэтага часу не заблакаваны рэсурс sputnikipogrom.com, забаронены Міністэрствам інфармацыі як экстрэмісцкі. На што іх спецыяліст па SMM (піяршчык у сацыяльных сетках) выказаў здагадку, што да яго не дайшла чарга, і проста аджартаваўся: «Неадкладна перастаньце яго наведваць, гэта забаронена!».

На гэтым усё магло б скончыцца. Аднак калі прадстаўніку кампаніі паведамілі, што ў сувязі з бяздзеяннем Unet.by у дачыненні да загадаў Мінінфарма, на іх напішуць скаргу, спецыяліст па SMM перайшоў на хамства. Прыкінуўся, што не разумее беларускай мовы, на якой да яго звярнуліся: «Прабачце, але ў нас эсэмэмшчыкі — гастарбайтары, а Твітар гаворыць, што твіт на ўкраінскай мове».

Карыстальнікі звярнулі ўвагу, што Unet.by не раз рэтвіціў у свой профіль пасты з рускамоўных прапагандысцкіх рэсурсаў. Для некаторых сума гэтых фактаў стала падставай змяніць свайго інтэрнэт-правайдара.

Мы паспрабавалі атрымаць афіцыйны каментарый ад кампаніі. У прыёмнай Unet.by з раніцы ніхто не здымаў слухаўку, у call-цэнтры адмовіліся даваць нумар начальства, але паабяцалі, што з намі звяжуцца. Будзем чакаць іх рэакцыю на падзеі.

А для вас такі гумар — норма?

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930