Знайсці
13.04.2017 / 10:03РусŁacБел

life:) адкрыў бясплатны доступ да фэйсбука для сваіх абанентаў

Мабільны аператар life:) сумесна з Facebook запускае праект Free Basics, мэта якога — зрабіць мабільны інтэрнэт даступным як мага большай колькасці людзей.

Сутнасць праекта ў наступным: на адмысловай старонцы freebasics.com усе абаненты life:) могуць бясплатна чытаць навіны, даведвацца пра надвор'е, знаёміцца з рознымі артыкуламі пра здароўе, адукацыю і многае іншае. Матэрыялы падаюцца беларускім парталам tut.by, а таксама рознымі міжнароднымі рэсурсамі, напрыклад, электроннай энцыклапедыяй «Вікіпедыя», жаночым парталам UN Women і іншымі сэрвісамі.

Таксама на freebasics.com арганізаваны бясплатны доступ да сацыяльнай сеткі Facebook. Акрамя таго, асобна ў самым Facebook з'явіцца бясплатны рэжым, выбраўшы які, можна карыстацца сацыяльнай сеткай без інтэрнэту. Даступныя будуць усе функцыі, уключаючы месенджар, за выключэннем прагляду фота і відэа.

Акрамя старонкі freebasics.com, бясплатныя сайты і Facebook даступныя абанентам у мабільным дадатку для Android-смартфонаў Free Basics. Спампаваць яго бясплатна можна на старонцы freebasics.com.

Free Basics — ініцыятыва Facebook. Сёння ён ужо запушчаны ў больш чым 50-ці краінах свету.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930