Знайсці
13.04.2017 / 08:2721РусŁacБел

Юнага Дамблдора з прыквэла да «Гары Потэра» сыграе Джуд Лоу

У працягу «Фантастычных істотаў» — фільма паводле сцэнара шатландскай пісьменніцы Джоан Роўлінг, чыё дзеянне адбываецца за 65 гадоў да яе першага «Гары Потэра» - з'явіцца персанаж чараўніка Дамблдора ў выкананні Джуда Лоу, паведаміў рэжысёр стужкі Дэвід Ейтс.

У кінасазе пра юнага чараўніка барадатага прафесара магіі сыгралі Рычард Харыс і Майкл Гамбан.

«Лоу грае Дамблдора такім, якім ён быў задоўга да таго, як узначаліў школу вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс», якім яго даведаліся ў кнігах і фільмах пра Гары Потэра. Мы сустракаем яго некалькімі дзесяцігоддзямі раней, калі ён яшчэ выкладаў у школе трансфігуацыю», - гаворыцца ў заяве стваральнікаў будучай карціны.

Па словах рэжысёра карціны, новы сцэнар Роўлінг адводзіць сюжэт ва ўсё больш цёмныя часы чароўнага свету.

«Джуд Лоу — фенаменальна таленавіты акцёр, чыёй працай я даўно захапляўся. З нецярпеннем чакаю сустрэчы з ім на здымачнай пляцоўцы. Упэўнены, ён бліскуча раскрые нечаканыя грані Альбуса Дамблдора, паколькі Роўлінг паказвае зусім іншы перыяд яго жыцця», - дадаў Ейтс.

Першы фільм «Фантастычныя істотаў і дзе яны жывуць» выйшаў у пракат у лістападзе мінулага года і сабраў 813 мільёнаў даляраў.

Працяг, у якім здымецца Джуд Лоу, выйдзе праз два гады пасля першага фільма. Назва для сіквела яшчэ не зацверджана.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031