Знайсці
12.04.2017 / 21:02РусŁacБел

У Мінску шукаюць відавочцаў наезду аўтобуса на жанчыну

У Дзяржаўтаінспекцыі просяць адгукнуцца магчымых відавочцаў наезду са смяротным зыходам аўтобуса на жанчыну. Пра гэта БЕЛТА паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Алена Волчак.

Трагедыя адбылася 6 красавіка каля 23 гадзін. 45-гадовы кіроўца аўтобуса ехаў па вул. Лабанка з боку вул. Сухараўскай у кірунку вуліцы Шаранговіча. Ад'язджаючы ад прыпынку грамадскага транспарту насупраць д. 99, наехаў на жанчыну, якая ўпала з прыпынку пад задняе правае кола. У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Грамадзян, якім што-небудзь вядома пра абставіны здарэння, просяць патэлефанаваць у ДАІ Фрунзенскага раёна па тэл. 8 (033) 669 32 48 або 8 (017) 239 48 67.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031