Знайсці
12.04.2017 / 18:5910РусŁacБел

У Мінску з'явіцца кафэ, куды можна хадзіць з сабакамі

У пятніцу, 14 красавіка, кафэ-бару Svobody, 4 прысвояць нефармальны статус «dog friendly» (з англійскай — прыязны да наведвальнікаў з сабакамі). Гэта будзе першая ў сталіцы ўстанова, якая атрымала такі статус. Пра гэта AFISHA.TUT.BY распавялі арганізатары праекта OkiDog і пацвердзілі ва ўстанове.

Атрыманне гэтага статусу мае на ўвазе, што ў кафэ можна будзе прыходзіць з гадаванцамі, а не пакідаць іх на вуліцы. У кафэ-бары будуць гатовыя напаіць яго вадой і даць корм, калі спатрэбіцца.

— У Мінску ёсць установы, куды прыходзяць з сабакамі і да сабак там прыязна ставяцца. Проста пра гэта не ўсе ведаюць, а мы вырашылі публічна расказаць пра тых, хто прымае наведвальнікаў з сабакамі, — кажа Ганна Цішкевіч, арганізатар праекта OkiDog.

Пры гэтым грошы за корм з наведвальнікаў браць не будуць (яго прадастаўляе партнёр праекта), а сабака будзе знаходзіцца побач з уладальнікам — такі варыянт лічаць аптымальным. Пры гэтым памер гадаванца не мае значэння, кажуць арганізатары.

— Усё будзе рэгулявацца законамі логікі і здаровага сэнсу. Калі сам гаспадар бачыць, што яго сабака паводзіць сябе неадэкватна ці нервуецца, думаю, ён і сам зразумее, што лепш не дастаўляць дыскамфорт іншым наведвальнікам.

Саўладальнік Svobody, 4 Павел Салаўёў кажа, што іх установа ніколі не была не «dog friendly».

— Мы ніколі не выганялі людзей з сабакамі, і арганізатары проста пацвярджаюць гэты факт. Калі апавяшчэнне людзей — гэта і ёсць «наданне афіцыйнага статусу» — калі ласка. Але вы ж разумееце, афіцыйна — гэта калі вы атрымліваеце які-небудзь дакумент, дазволены якім-небудзь органам, што тое, што было некалі забаронена, цяпер дазволена.

Нічога адмысловага ва ўстанове цяпер не рабілі — паілкі былі заўсёды, а многія госці прыходзілі са сваімі.

— Наконт корму, я не думаю, што гэта неабходна. Калі некаму спатрэбіцца — пакормім, але звычайна такіх сітуацый не ўзнікала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930