Знайсці
11.04.2017 / 20:4213РусŁacБел

Топ-5 цытат з артыкула «Советской Белоруссіі» пра «Белы легіён» 

Цэнтральнай тэмай нумара «Советской Белоруссіі» ад 11 красавіка стала «справа патрыётаў» — людзей, якіх цяпер абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў і стварэнні ўзброеных фарміраванняў. 

Матэрыял вытрыманы ў абвінаваўчым стылі — можа быць, менавіта праз гэта ў ім некалькі разоў і рознымі словамі падкрэсліваецца, што аўтары «нічога не сцвярджаюць». 

«Наша Ніва» падабрала ТОП-5 цытат з вялізнага тэксту, якія падаліся нам вартымі шырокай аўдыторыі. 

1. «Дарэчы, некаторыя таварышы ўсміхаюцца: чаму арматуру захоўвалі ў тайніках, яе ж шмат на любой будоўлі… Яно то так. Але будоўля — гэта ненадзейна. І дзе яе тады захоўваць? Пад падушкай? Не, у лесе надзейней». 

2. «Не, нельга змяншаць ролю простай і нягеглай арматуры. Ва ўмелых руках гэтая штука будзе мацнейшая за Фаўста Гётэ». 

3. «Вывучыўшы новую інфармацыю, супаставіўшы яе з заявай спадарыні А. у Берліне, аналітыкі КДБ прыйшлі да высновы: час «Ч» дакладна — 25 сакавіка». 

4. «Эксперты» нахабна абыходзяць баявыя характарыстыкі вынятай і прадэманстраванай помпавай стрэльбы. Зброя, якая можа дашчэнту разнесці аўтамабіль [гаворка пра помпавыя паляўнічыя ружжы] «экспертамі» не заўважаецца». 

5. «Журналісты, што рыхтавалі гэты матэрыял, не суддзі арыштаваным «легіянерам». Мы проста робім сваю работу».

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера