Знайсці
11.04.2017 / 19:3310РусŁacБел

Статкевіч пра «асабістую гвардыю» з «легіянераў»: Ні з кім з іх нават не знаёмы

У ананімным матэрыяле «Советской Белоруссіі» ад 11 красавіка, які быў прысвечаны «Беламу Легіёну», апроч іншага да «справы патрыётаў» прыцягваецца і Статкевіч. 

Аўтары «СБ» робяць з «легіянераў» ужо прэтарыянцаў — называюць іх «асабістай гвардыяй Статкевіча». 

Вось гэтая цытата:

«Б'е ў вочы сталая сувязь са Статкевічам. Не выклікае сумневаў абслуга яго палітычных афер, пра якія за 20 з лішкам гадоў чытачы напэўна начутыя. Спартовыя хлопцы нават знешне выглядалі як «ахоўныя атрады» Статкевіча, які ўсяляк заахвочваў і песціў «легіён», разлічваючы на яго як на «асабістую гвардыю», — піша «СБ». 

Ці варта казаць, што нейкіх доказаў хаця б знаёмства Статкевіча з арыштаванымі не прыводзіцца? Як змоўчваецца таксама і пра статутны выгляд «ахоўных атрадаў Статкевіча», каб чытач мог самастойна параўнаць ступень падабенства «легіянераў» з вышэйназванымі.

«Наша Ніва» спытала ў палітыка, што ён думае пра такія фармулёўкі матэрыяла.

«Калі я каго і ведаю з гэтых людзей, якіх называюць сябрамі «Белага легіёна», то гэта Чыслава — бачыўся з ім апошні раз гадоў 10 таму. А астатнія… Ну ясна, што цяпер яны спрабуюць звязаць у адну справу 25 сакавіка, абарону Курапат, «Малады Фронт». Штосьці ў іх там не складваецца, таму імправізуюць вось, выдумляюць на хаду», — сказаў Статкевіч. 

Палітык кажа, што апошнім часам увага да яго значна ўзрасла. 

«Мабілізавалі ўсіх — і таемных і не, і дзяржаўных і апазіцыйных [агентаў]. Відаць, гэта такое прызнанне важнасці і небяспекі. Словам, ганаруся. Але, насамрэч, хлопцаў мы будзем выцягваць. За ўсімі гэтымі «інфармацыйнымі войнамі» стаяць лёсы канкрэтных людзей — сотняў людзей, калі ўлічыць бацькоў, жонак, дзяцей, братоў. За што яны пакутуюць? Тут нельга паддавацца — калі ўлады будуць бачыць, што грамадства баіцца, то будуць яшчэ болей страху наганяць», — рэзюмаваў палітык і анансаваў «захады ў адказ», пакуль без падрабязнасцяў. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930