Знайсці
11.04.2017 / 20:003РусŁacБел

«Але гэтая музыка не толькі пра футбол». Гурт «Час Лайна» прэзентаваў новы трэк на стадыёне

Маладая мінская каманда «Час Лайна» запісала гімн для футбольнага клуба «Іслач» і 8 красавіка прэзентавала яго на стадыёне ФК «Мінск».

Гімн упадабалі футбольныя заўзятары «Іслачы», якія падхапілі песню і з яе дапамогай падтрымлівалі свой клуб.

«Пра «Іслач» мы даведаліся ў 2016 годзе і адразу натхніліся яго гісторыяй, бо за даволі кароткі час амаль сельская каманда здолела прарвацца ў вышэйшы эшалон. Мы уважліва сачылі за гульнёй клуба ў Вышэйшай лізе і пісалі гімн «Іслачы» ў «рэальным часе». Першы сезон на вышэйшым узроўні аказаўся няпростым для клуба, але ж каманда стрывала і добра яго завяршыла. Таму наша песня пра змаганне і ўпартасць. Трэба рушыць да канца і не здавацца, нягледзячы на абставіны, у якіх ты апынуўся».

«Мы імкнуліся перадаць атмасферу, якая пануе на стадыёне падчас добрай гульні. Песня павінна ўздымаць баявы дух, каб не толькі заўзятары, але ж і футбалісты адчулі адрэналін і біліся як сапраўдныя ваўкі. Але гэтая песня не толькі пра футбол. Змагацца за свае мары и перакананні, рушыць наперад — гэта тое, чаго сапраўды не хапае нашым людзям», — каментуе вакаліст гурта «Час Лайна» Стас Шашок.

САЧЫЦЬ ЗА НАВІНАМІ ГУРТА МОЖНА ПРАЗ СУПОЛКУ «УКАНТАКЦЕ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930