Знайсці
10.04.2017 / 21:42РусŁacБел

З царквы ў Бабруйску эвакуявалі 80 чалавек з-за нячыйнага пакета з абразом

У Бабруйску эвакуявалі 80 чалавек з-за нячыйнага пакета, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

uvd.mogilev.by

Інцыдэнт адбыўся 9 красавіка каля 12.00 гадзін у Свята-Нікольскім храме ў Бабруйску. Гараджане сабраліся на службу з нагоды Вербнай нядзелі. Увагу аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, які ахоўваў грамадскі парадак, прыцягнуў нячыйны пакет са скрынкай унутры, які стаяў ля ўвахода ў царкву. Было прынятае рашэнне аб выкліку на месца сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5527 і эвакуацыі служачых храма і наведвальнікаў. На бяспечную адлегласць былі эвакуяваныя 80 чалавек. Аўтамабільны рух не перакрываўся.

«Пры абследаванні пакета сапёрамі была знойдзеная скрынка, а ў ёй — абраз. Выбухованебяспечных прадметаў і выбуховых рэчываў знойдзена не было. Уладальнік пакета не выяўлены. Абраз перададзены ў храм, дзе нам патлумачылі, што такія выпадкі былі і раней: людзі пакідалі абразы ля ўвахода ў храм, жадаючы застацца невядомымі», — распавялі ў прэс-службе УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930