Знайсці
10.04.2017 / 15:536РусŁacБел

Траіх шчанят Лабадзенкі ўладкавалі. Аднаму ўсё яшчэ патрэбны дом

Для тых, хто перажываў за лёс беларускамоўных шчанят Глеба Лабадзенкі, распавядаем, куды яны адправіліся.

Першага, якога сям’я Глеба называла спаніэлем за моцнае падабенства да гэтай пароды, узяў старшыня Моладзі БНФ Юры Лукашэвіч для сваіх бацькоў, што жывуць у Барысаве.

«Юры нават абвясціў праз свой фэйсбук выбары імя. Мяне найбольш пазабавіў варыянт «Бэнээфавец», але не ведаю, на чым яны там спыніліся, — кажа Глеб. — Яшчэ адзін чалавек забраў для бацькоў у Івянец шчанюка №4, якога мы называлі Пандай за адметны выгляд. Вядомая мастачка Воля Кузьміч упадабала шчанюка №3 — днямі ён паедзе да бацькоў Волі на Лунінеччыну.

Чорная Панна шукае новы дом.

У мяне засталася дзяўчынка, якую мы называем Чорная Панна. Яе маму завуць Бася — у гонар Барбары Радзівіл — адсюль і Чорная Панна. Хоць паводле сямейнай легенды, Чорнай Паннай з’яўляецца зусім не Барбара, а мама Рыбанькі Кацярына Радзівіл».

Калі вы хочаце стаць Чорнай Панне гаспадаром, пішыце Глебу ў фэйсбуку альбо пакідайце свой нумар у каментарах — перадамо.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031