Знайсці
10.04.2017 / 06:171РусŁacБел

Спектакль пра Гары Потэра пабіў рэкорд па колькасці прэмій Лоўрэнса Аліўе

Нома Думезвені і Энтані Бойл з узнагародамі

Спектакль «Гары Потэр і праклятае дзіця» атрымаў рэкордную колькасць узнагарод на цырымоніі ўручэння брытанскай тэатральнай прэміі імя Лоўрэнса Аліўе.

Пастаноўка была прадстаўлена ў 11 намінацыях і атрымала дзевяць узнагарод — гэта рэкорд у гісторыі прэміі.

Спектакль выйграў у намінацыях «Найлепшая п'еса», «Найлепшы рэжысёр» (Джон Ціфані), «Найлепшы акцёр» (Джэймі Паркер за ролю Гары Потэра), «Найлепшая актрыса другога плана» (Нома Думезвені за ролю Герміёны Грэйнджэр), «Найлепшы акцёр другога плана «(Энтані Бойл за ролю Скорпіуса Малфоя). Тэатральнай пастаноўцы таксама дасталіся прызы за найлепшую сцэнаграфію, гук, святло і касцюмы.

Папярэдні рэкорд належыць п'есе «Загадкавае начное забойства сабакі», якая ў 2013 годзе атрымала сем узнагарод прэміі Лоўрэнса Аліўе, у тым ліку і прыз за найлепшы спектакль.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера