Знайсці
09.04.2017 / 22:203РусŁacБел

БАТЭ мінімальна абыграў «Мінск»

Дзеючы чэмпіён Беларусі па футболе, барысаўскі БАТЭ ў другім туры першынства краіны мінімальна абыграў «Мінск» і выйшаў на другое месца ў турнірнай табліцы.

Матч прайшоў 9 красавіка на «Барысаў-Арэне». Перамогу для сваёй каманды вырваў у сапернікаў падпісаны сёлета сербскі легіянер Анес Рушэвіч — ён адкрыў лік у гульні на 87-й хвіліне. Гэты адзін гол і стаў пераможным для барысаўчан — 1:0. Цяпер клуб заняў другое месца ў турнірнай табліцы.

Мінскае «Дынама» таксама мінімальна перамагло «Нафтан» — 1:0. Гол на рахунку Уладзіміра Хвашчынскага. Сталічны клуб замацаваўся на першым месцы.

Вынікі іншых матчаў 2-га тура, якія прайшлі 8-9 красавіка: «Крумкачы» — «Дынама» (Брэст) — 1:1, «Шахцёр» — «Гомель» — 0:0, «Віцебск» — «Дняпро» — 0:4, «Славія» — «Гарадзея» — 1:0, «Іслач» — «Нёман» — 0:1.

10 красавіка тур завяршыцца матчам «Слуцк» — «Тарпеда-БелАЗ».

euroradio.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера