Знайсці
09.04.2017 / 19:092РусŁacБел

10 красавіка — імша па Змітру Саўку ў касцёле Святога Роха

Мовазнаўца Зьміцер Саўка пайшоў з жыцьця год таму, 9 красавіка. Ён хварэў на рак.

Імша па Зьмітру Саўку адбудзецца 10 красавіка а 18:30 у касьцёле сьв. Роха па адрасе: Менск, пр-т Незалежнасьці, 44-А.

Зьміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 году ў Менску.

Удзельнічаў у моладзевым грамадзкім аб'яднаньні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984). Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк—Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве з Юрасём Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Зьмітром Санько; Вільня—Менск, 2005).

Зьміцер быў стваральнікам і кіраўніком моўнай службы «Белсату», а таксама адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера