Знайсці
09.04.2017 / 18:206РусŁacБел

Іран і Расія паабяцалі адказаць на «новыя акты агрэсіі» супраць Сірыі

Аб'яднаны каардынацыйны цэнтр Ірана, Расіі і груповак, што падтрымліваюць Башара Асада, паабяцаў адказаць на «новыя акты агрэсіі» супраць Сірыі, «ад каго б яны не зыходзілі». Пра гэта, паведамляе Reuters, гаворыцца ў заяве, апублікаванай каардынацыйным цэнтрам.

ЗША, гаворыцца ў дакуменце, «перайшлі чырвоную лінію», нанёсшы ўдар па сірыйскай урадавай авіябазе ў правінцыі Хомс.

«З гэтага моманту мы будзем адказваць сілай любому агрэсару і на любое парушэнне «чырвонай лініі», ад каго б яно не зыходзіла. Амерыка ведае, што мы здольныя годна адказаць», - цытуе Reuters заяву каардынацыйнага цэнтра.

Амерыканскі ўдар па базе ў Сірыі абмяркоўваўся і ў час тэлефоннай размовы паміж прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Ірана Хасанам Рухані. «З абодвух бакоў была адзначаная недапушчальнасць агрэсіўных дзеянняў ЗША супраць суверэннай дзяржавы ў парушэнне нормаў міжнароднага права», — паведаміла прэс-служба Крамля.

ЗША 7 красавіка нанеслі ракетны ўдар па сірыйскай урадавай базе ў правінцыі Хомс. Удар, як абвясціў Вашынгтон, стаў адказам на выкарыстанне войскамі Асада хімічнай зброі ў правінцыі Ідліб, дзе 4 красавіка загінулі больш за 80 чалавек і больш за 500 атрымалі атручанне. Сірыя ўжыванне хімічнай зброі адмаўляе. Іран і Расія раней асудзілі ўдар ЗША па базе ў Сірыі.

Каардынацыйны цэнтр Ірана, Расіі, Ірака і груповак, што падтрымліваюць Башара Асада, быў створаны восенню 2015 года. Цэнтр знаходзіцца ў Багдадзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера