Знайсці
09.04.2017 / 13:101РусŁacБел

Беларуская грацыя Кацярына Галкіна ўзяла бронзу на этапе Кубка свету ў Італіі

Кацярына Галкіна. Фота з архіва.

Беларуская грацыя Кацярына Галкіна заваявала бронзавую ўзнагароду ў індывідуальным мнагабор'і на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў італьянскім Пезара.

Па выніках чатырох практыкаванняў (з абручом, мячом, булавамі і стужкай) беларуска набрала суму балаў 68,250, апярэдзіўшы гімнастку з ЗША Лауру Зенг - 67,900. Вышэйшыя адзнакі ў індывідуальным мнагабор'і атрымалі толькі дзве расіянкі. Аляксандра Салдатава выйграла спаборніцтвы — 73,100 бала, а Дзіна Аверына стала сярэбраным прызёрам — 72,400 бала.

У групавых практыкаваннях у мнагабор'і беларуская каманда размясцілася на чацвёртым месцы - 34,250 бала. Першае месца занялі балгарскія гімнасткі - 37,350 бала. У прызёры таксама трапілі каманды Італіі (36,800 - другое месца) і Украіны (34,600 - трэцяе месца).

Этап Кубка свету ў Пезара працягнецца 9 красавіка выступам у індывідуальных відах, Беларусь прадставяць Кацярына Галкіна і Аліна Гарноська, а таксама будуць разыграныя медалі ў групавых практыкаваннях з трыма мячамі і двума скакалкамі.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930