Знайсці
09.04.2017 / 00:16137РусŁacБел

Давыдзька прапанаваў забараніць каментары на сайтах СМІ

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька прапанаваў забараніць каментаванне на сайтах СМІ. Такую ідэю ён агучыў у чарговым «Клубе рэдактараў».

«У «Клубе» у нас ужо сфарміраваны такі пункт гледжання, — заявіў Давыдзька. — Я яго зараз проста кансалідавана выкажу. Вось існуе правакацыйны артыкул на інтэрнэт-рэсурсе. Ну, публікуюць, усё роўна што. Але самае важнае, што ён публікуецца дзеля каментароў. Дапусцім, вось глядзіце, як добра жыве вось гэты чалавек. Быццам бы артыкул ні пра што. І адкрываецца шлюз. То бок артыкул — гэта траціл. А далей форум - гэта бікфордаў шнур. І там пачынаецца куча каментароў: «Мярзотнікі! Нажом іх! Павесіць! Крыжаваць!» Як вы адносіцеся да ініцыятывы вось узяць і забараніць форумы? Забараніць абмеркаванне артыкулаў! Прычым форумы лічацца як бы працягам рэдакцыйнай палітыкі, але ў нас гэта не працуе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930