Знайсці
08.04.2017 / 23:5330РусŁacБел

Сутыкнуліся электрычка і цягнік Масква—Брэст: словы пасажыраў пярэчаць афіцыйнай версіі

Інцыдэнт адбыўся непадалёку ад Масквы з цягніком 003Б Масква — Брэст, які адпраўляўся з расійскай сталіцы ў 22:03. 

Фота ТАСС.

«У цягнік 003 Масква — Брэст, у якім я на дадзены момант знаходжуся, — ўрэзалася электрычка, — піша пасажырка цягніка «Укантакце». — Я сяджу ў апошнім вагоне. Нас так моцна скаланула, што я вылецела з крэсла. Я цэлая. Але правадніца сказала, што наперадзе вагоны ляжаць. Электрычка гармонікам»

У выніку здарэння пацярпелі 15 чалавек.

Ахвяраў было мала, бо цягнік не паспеў разагнацца.

Вінаватым у інцыдэнце спачатку назвалі п'янага мужчыну, які стаў пераходзіць шляхі ў неналежным месцы перад надыходзячай электрычкай. Машыніст электрычкі прымяніў экстраннае тармажэнне, у выніку чаго састаў пакаціўся назад і зачапіў цягнік Масква—Брэст, які праходзіў побач.

У той жа час словы пасажыраў дапаўняюць версію аб тэхнічнай няспраўнасці.

— Быў у электрычцы гэтай падчас сутыкнення. Спачатку спыніліся, не даехаўшы да станцыі Кунцава. Хвілін 15—20 машыністы вырашалі праблему, прычым усе перамовы ішлі па гучнай сувязі. Стала зразумела, што адмовілі тармазы… Цягнік пакаціўся пад ухіл у адваротным кірунку руху. Усе ламануліся да першага вагона… Машыніст некалькі разоў папярэдзіў: трымайцеся. Цягнік набраў прыстойную хуткасць. Потым бац — і ўдар. Тых, хто стаяў на нагах, паваліла на падлогу. Сутыкнуліся з спадарожным цягніком далёкага накіравання, ён, мабыць, стаяў на месцы… — распавёў расійскаму сайту «Лайфньюс» мужчына.

МНС Расіі апублікавала спіс пасажыраў, шпіталізаваных пасля сутыкнення цягніка «Масква — Брэст» з электрычкай на захадзе расійскай сталіцы. З 15 чалавек, якія апынуліся ў лякарнях, сямёра да раніцы былі выпісаныя, шасцёра знаходзяцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Стан яшчэ дваіх пасажыраў ўдакладняецца.

Вось спіс пацярпелых:

Дзіцячая гарадская клінічная бальніца № 9:

ТКАЧЭНКА Ілля Андрэевіч, 16 гадоў, траўмы сярэдняй ступені цяжкасці;

СУЛЯЙМАНАВА Вікторыя Рафаэльеўна, 16 гадоў, траўмы сярэдняй ступені цяжкасці.

Гарадская клінічная бальніца № 71:

ВАЙЦЮЛЬ Таццяна Валер'еўна, 30 гадоў, траўмы сярэдняй ступені цяжкасці.

НДІ імя Н.В. Скліфасоўскага:

ВАЛАЗНЁЎ Раман Леанідавіч, 20 гадоў, выпісаны;

СЕЛЯЗНЁВА Улада Ігараўна, 45 гадоў, выпісаная;

Першая гарадская бальніца імя М.І. Пірагова

ШЫШЫКІНА Наталля Сяргееўна, 61 год, траўмы сярэдняй ступені цяжкасці;

ПАРЭНСКАЯ Дыяна Андрэеўна, 26 гадоў, выпісаная.

ГКБ імя С.П. Боткіна:

НІКІЦІНА Вікторыя Аляксандраўна, 36 гадоў, траўмы сярэдняй ступені цяжкасці;

МІХАЙЛАЎ Дзмітрый Мікалаевіч, 39 гадоў, выпісаны;

РЫБАК Валянціна Аляксееўна, 66 гадоў, выпісаная.

Гарадская клінічная бальніца № 67:

ЗОТАЎ Сяргей Аляксандравіч, 28 гадоў, выпісаны;

ЮДЗЕНКА Алена Уладзіміраўна, 50 гадоў, траўмы сярэдняй ступені цяжкасці;

ЗЫРАМАВА Святлана Алегаўна, 55 гадоў, выпісаная;

ПАДАКІНА Святлана Віктараўна, 54 гады, стан ўдакладняецца.

НДІ НДХіТ ДЗМ:

РАСЦІМЕШЫНА Ганна Уладзіміраўна, 16 гадоў, стан ўдакладняецца.



Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930