Знайсці
08.04.2017 / 23:178РусŁacБел

Навукоўцы сфатаграфавалі выбух пасля сутыкнення маладых зорак

Сутыкненне адбылося ў часы, калі Скарына друкаваў Біблію, але толькі нядаўна святло тых зорак дасягнула Зямлі.

На гэтым здымку відаць тое, што засталося пасля выбуху маладых зорак, які адбыўся 500 гадоў таму. Фота: ALMA (ESO/NAOJ/NRAO), J. BALLY/H. DRASS ET AL.

Навукоўцам удалося зафіксаваць эфектную і яркую выяву, на якой бачны звышмагутны выбух пасля сутыкнення дзвюх маладых зорак, якія разарвалі на кавалкі свае «зорныя яслі» - сферу зоркаўтварэння.

Выбух, які адбыўся каля 500 гадоў таму ў сузор'і Арыёна, выкінуў у міжзоркавую прастору гіганцкія бруі распаленага пылу і газу.

Даследчыкі кажуць, што падчас гэтага выбуху было вызвалена столькі энергіі, колькі Сонца выпраменьвае за 10 млн гадоў.

Дэталёвае апісанне падзеі апублікавана ў часопісе Astrophysical Journal.

Сіні колер на здымку паказвае месцы, у якіх газ разлятаецца пасля выбуху, набліжаецца да назіральніка з высокай хуткасцю, а чырвоны - з павольнай.

Пераважна маштабныя выбухі ў космасе звязваюць са звышновымі - выбухамі, якімі заканчваюцца жыццёвыя цыклы велізарных старых зорак. Фота: ALMA (ESO/NAOJ/NRAO), J. BALLY/H. DRASS ET AL.

Але на гэтым малюнку відаць выбух, які адбыўся ў самым пачатку гэтага цыклу.

Зоркі нараджаюцца з масіўных аблокаў газу, якія сціскаюцца пад уздзеяннем уласнай гравітацыі. Група маладых зорак пачалі фармавацца на адлегласці 1,5 тыс. светлавых гадоў ад Зямлі, у рэгіёне космасу пад назвай Малекулярнае воблака Арэон 1 (OMC-1).

З прычыны гравітацыі гэтыя протазоркі ляцелі насустрач адна адной з усё больш высокай хуткасцю, пакуль каля 500 гадоў таму дзве з іх не сутыкнуліся, спарадзіўшы магутны выбух, які выкінуў у космас газ і пыл з хуткасцю больш за 150 км/с.

Сляды гэтага выбуху даследчыкі ўпершыню заўважылі яшчэ ў 2009 годзе. Зараз, з дапамогай Вялікага міліметровага радыётэлескопа Атакамі (ALMA), размешчанага на поўначы Чылі, астраномам удалося ўбачыць гэта сутыкненне ў высокай якасці.

Антэны телексопа ALMA на плато Чайнантон ў чылійскіх Андах. Фота: ESO/C.MALIN

«Тое, што мы бачым у гэтай некалі спакойнай сферы зоркаўтварэньня, можна назваць касмічнай версіяй феерверкаў у Дзень незалежнасці, з гіганцкімі шлейфамі, што разлятаюцца па ўсіх напрамках», - кажа вядучы аўтар даследавання, прафесар Джон Балі з Універсітэта Каларада.

Навукоўцы выявілі новыя дадзеныя пра структуру гэтых шлейфаў, якія працягнуліся амаль на цэлы светлавы год ад цэнтра выбуху. Члены каманды вывучаюць размеркаванне і высакахуткасня рух монааксіду вугляроду ў велізарных рэштках рассеянага газу. Гэта можа дапамагчы лепш зразумець працэс нараджэння зорак.

Паводле bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера